Польскія жаўнеры, дыслакаваныя ў Ліване, не пацярпелі і знаходзяцца ў бяспецы, паведаміў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Павал Вроньскі. Ізраільскія войскі абстралялі пост міратворцаў ААН у горадзе Накура на поўдні Лівана. Два чалавекі параненыя, паведаміла ААН.
Гэта не першы падобны выпадак у Ліване. Учора Ізраіль абстраляў яшчэ адзін пункт міратвораў UNIFIL. Двое інданезійскіх вайскоўцаў атрымалі раненні.
Павал Вроньскі сказаў, што наш кантынгент знаходзіцца ў зоне, дзе няма прамых баёў і абстрэлаў. Аднак, дадаў ён, інцыдэнты здараюцца.
- Мы маем інфармацыю з Міністэрства замежных спраў, што нашыя хлопцы не пацярпелі. Яны ў бяспецы. Аднак не можна сказаць, што сітуацыя на мяжы Ізраіля ды Лівана стабільная. Увесь час там вядуцца баі ды абстрэлы.
Ізраіль заяўляе, што цэлем абстрэлаў былі байцы ХАМАС, а не штаб «блакітных касак». Раней ізраільцяне запатрабавалі перадыслакацыі сіл ААН, на што атрымалі катэгарычную адмову.
У Ліване знаходзіцца каля 10 тысяч міратворцаў ААН, у тым ліку каля 250 палякаў.
ПР/юл