Беларуская Служба

Назіраецца вельмі добрая сітуацыя на польскім рынку працы

27.11.2024 10:13
Беспрацоўе працягвае скарачацца і склала 4,9% у мінулым месяцы.
W kolejnych miesiącach będzie kontynuowane powolne ożywienie gospodarcze.
W kolejnych miesiącach będzie kontynuowane powolne ożywienie gospodarcze.Shutterstock/Firma V

Сітуацыя на польскім рынку працы застаецца вельмі добрай. Апошнія дадзеныя Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення паказваюць, што ўзровень беспрацоўя ў кастрычніку склаў 4,9 працэнта ў параўнанні з 5 працэнтамі месяцам раней.

Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных склала 765,5 тыс. супраць 769,6 тыс. у верасні.

Паказчык крыху лепшы за папярэднюю ацэнку Міністэрства сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі. Узровень беспрацоўя міністэрства прагназуе на ўзроўні 5 працэнтаў.

ПР/юл