Сёння вечарам адбудуцца дэбаты паміж кандыдатамі ў прэзідэнты – Рафалам Тшаскоўскім і Каралем Наўроцкім. Яны адбудуцца ў штаб-кватэры Telewizja Polska, а таксама будзе транслявацца каналамі Polsat і TVN group. Сігнал таксама будзе даступны для іншых зацікаўленых СМІ.
Дэбаты будзе весці Яцэк Прусіноўскі з Super Express, чыя роля будзе абмежаваная мадэрацыяй дыскусіі, бо кандыдаты будуць задаваць адзін аднаму пытанні ў шасці тэматычных блоках.
Намеснік кіраўніка канцылярыі прэм'ер-міністра Якуб Стэфаняк з Польскай сялянскай партыі кажа, што дэбаты могуць дапамагчы, але могуць і нашкодзіць аднаму з кандыдатаў:
- У кожнай палкі ёсць два канцы. Кожныя дэбаты – гэта шанец, але і пагроза. Калі кандыдат зробіць памылку, то можа страціць працэнты. Мы мелі ў свеце такія выпадкі. Напрыклад, у ЗША кандыдат Майкл Дукакіс аднымі дэбатамі цалкам знішчыў сваю кампанію. Гэта было даўно, у 80-ыя гады, але такія гісторыі здараюцца.
Тэматычныя блокі будуць ахопліваць наступныя пытанні: бяспека, ахова здароўя, эканоміка, светапогляд, сацыяльная і міжнародная палітыка. Кандыдаты таксама будуць мець час свабодна выказацца. Усё гэта будзе доўжыцца 90 хвілін.
ав