Беларуская Служба

Еўракамісія дазволіла Польшчы перанакіраваць 26 млрд злотых з Нацыянальнага плана аднаўлення на абарону

28.05.2025 09:07
Сродкі, якія першапачаткова павінны былі быць накіраваныя на зялёную трансфармацыю польскіх гарадоў, цяпер будуць выкарыстаны, сярод іншага, на будаўніцтва сховішчаў, інвестыцыі ў вытворчыя магутнасці польскіх заводаў 
EU Commission
EU CommissionShutterstock/Michailidis

Польшчы дазволена перанакіраваць 26 мільярдаў злотых (6,12 млрд еўра) з Нацыянальнага плана аднаўлення на патрэбы абароны і бяспекі. 

Адпаведнае рашэнне афіцыйна прыняла Еўрапейская камісія. Чакаецца, што яно будзе зацверджана на сустрэчы міністраў фінансаў краін ЕС 20 чэрвеня ў Люксембургу.

Такім чынам, сродкі, якія першапачаткова павінны былі быць накіраваныя на зялёную трансфармацыю польскіх гарадоў, цяпер будуць выкарыстаны, сярод іншага, на будаўніцтва сховішчаў, інвестыцыі ў вытворчыя магутнасці польскіх заводаў і металургічных прадпрыемстваў, а таксама на мадэрнізацыю аўтамабільных і чыгуначных дарог, узлётна-пасадачных палос і аэрадромаў.

Нагадаем, першапачаткова сродкі з Фонду аднаўлення ЕС былі прызначаныя выключна на меры па пераадоленні наступстваў пандэміі, а таксама на лічбавую і зялёную трансфармацыю. Аднак ціск у Еўропе з патрабаваннем пераўзбраення адкрыў для Польшчы новыя магчымасці.

Раней Еўракамісія таксама пагадзілася на стварэнне Фонду бяспекі і абароны, з якога будуць фінансавацца новыя інвестыцыі. Гэты фонд дазволіць таксама падоўжыць тэрмін выкарыстання сродкаў у межах Нацыянальнага плана аднаўлення, дзеянне якога завяршаецца ў сярэдзіне наступнага года.

IAR/эж