Беларуская Служба

Мінімальны заробак у Польшчы ў 2026 годзе – з’явіліся канкрэтныя прапановы

29.05.2025 11:05
Канчатковае рашэнне, датычнае ўзроўню мінімальнага заробку ў будучым годзе, прыме ўрад Польшчы. 
500
500 польскіх злотыхкрыніца: Narodowy Bank Polski

У Польшчы абмяркоўваецца пытанне, датычнае ўзроўню мінімальнага заробку ў 2026 годзе. Актуальна мінімальны заробак у Польшчы складае 4 тыс. 666 злотых без выліку падаткаў і ўзносаў, што «на рукі» дае 3 тыс. 511 злотых.

Так, арганізацыі, якія аб’ядноўваюць працадаўцаў, у 2026 годзе прапануюць павысіць мінімалку сімвалічна – да 4 тыс. 770 злотых без выліку падаткаў і абавязковых узносаў (3 тыс. 581 злоты «чыстымі»).

Міністэрства фінансаў Польшчы, пасля аналізу эканамічных прагнозаў, прапануе павышэнне мінімальнага заробку да 4 тыс. 843 злотых (3 тыс. 631 «на рукі»).

Польскія прафсаюзы высунулі меркаванне, што мінімалка павінна вырасці ў наступным годзе да ўзроўню 5 тыс. 15 злотых (3 тыс. 748 «чыстымі»). Аднак найбольшае павышэнне рэкамендуе Міністэрства па справах сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі. Ведамства выступае за тое, каб мінімальны заробак вырас да 5 тыс. 20 злотых (3 тыс. 752 «на рукі»).

Канчатковае рашэнне, датычнае ўзроўню мінімальнага заробку ў будучым годзе, прыме ўрад Польшчы. 

Для пераліку ў еўра: сёння адзін еўра каштуе 4 злотыя 24 грошы паводле курсу Нацбанку Польшчы.

вс