Беларуская Служба

У Польшчы аб’яўлены тэндар на будаўніцтва тэрмінала вялікага новага аэрапорта

29.05.2025 18:26
Пасля адкрыцця Цэнтральнага камунікацыйнага порта Міжнародны аэрапорт імя Шапэна плануецца ператварыць альбо ў аэрапорт бізнес-авіяцыі, альбо ўвогуле закрыць.
  c Boeing 787 Dreamliner    LOT
Дальнемагістральны шырокафюзеляжны cамалёт Boeing 787 Dreamliner дзяржаўнай польскай авіякампаніі LOTpkozmin/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Польшчы аб’яўлены тэндар на будаўніцтва тэрмінала вялікага новага аэрапорта, які будзе лакалізаваны паміж Варшава і Лоддзю.

Тэндар прадугледжвае будаўніцтва пасажырскага тэрмінала з абсталяваннем, элементамі тэхнічнай інфраструктуры і землеўпарадкаваннем. Урадавы камісар па будаўніцтве порта Мацей Лясэк заявіў, што перавага будзе аддавацца польскім кампаніям, а інвестыцыя павінны стаць штуршком для польскай эканомікі.

Згодна з графікам, асноўныя будаўнічыя работы павінны пачацца ў наступным годзе. Завяршэнне першай чаргі аэрапорта запланаванае на канец 2031 года. Будаўніцтва аэрапорта будзе каштаваць 100 млрд злотых – больш за 23 млрд 580 млн еўра па сённяшнім курсе.

Цэнтральны камунікацыйны порт будзе пабудаваны ў 60 км на захад ад Варшавы. Ён павінен стаць галоўных хабам і транзітным аэрапортам для польскай нацыянальнай авіякампаніі LOT. У планах – спалучэнне аэрапорта чыгуначнымі лініямі вялікіх хуткасцей з усімі куткамі Польшчы. Плануецца, што ў першы год працы ў 2032 годзе аэрапорт абслужыць 30-32 млн пасажыраў, у 2035-м – 40 млн, а ў 2044-м – 50 млн, а ў 2060 годзе – 65 млн пасажыраў.

Пасля адкрыцця Цэнтральнага камунікацыйнага порта Міжнародны аэрапорт імя Шапэна плануецца ператварыць альбо ў аэрапорт бізнес-авіяцыі, альбо ўвогуле закрыць.

вс