Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда павіншаваў Караля Наўроцкага з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах

02.06.2025 12:01
«Гэта была цяжкая, часам балючая, але неверагодна мужная барацьба за Польшчу», – напісаў Анджэй Дуда.
       -
Прэзідэнт Анджэй Дуда і першая лэдзі Агата Карнгаўзер-ДудаPAP/Łukasz Gągulski

Прэзідэнт Польшчы павіншаваў Караля Наўроцкага з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах і падзякаваў іншым кандыдатам у прэзідэнты.

Нагадваем, пасля падліку галасоў з усіх выбарчых участкаў, у другім туры прэзідэнцкіх выбараў перамог Караль Наўроцкі. Кандыдат, якога падтрымлівае апазіцыйная правая партыя «Права і справядлівасць», атрымаў 50,89 працэнта галасоў выбаршчыкаў і перамог кандыдата ўрадавай кааліцыі Рафала Тшаскоўскага (49,11 працэнта).

«Гэта была цяжкая, часам балючая, але неверагодна мужная барацьба за Польшчу, за тое, як павінны весціся справы нашай Радзімы. Дзякуй за гэтую гераічную барацьбу да апошняй хвіліны кампаніі!» – напісаў Анджэй Дуда.
Прэзідэнт, якога тэрмін паўнамоцтваў заканчваецца ў жніўні, таксама падзякаваў усім кандыдатам, у прыватнасці Рафалу Тшаскоўскаму.

«Дзякуй за вашу рашучасць у барацьбе за пасаду прэзідэнта. Дзякуй за вашу гатоўнасць узяць на сябе адказнасць за Польшчу», – напісаў Анджэй Дуда.

IAR/аз

Змена на подыуме — паводле новых звестак, на прэзідэнцкіх выбарах перамагае Караль Наўроцкі

01.06.2025 23:16
Выбарчыя камісіі падлічылі прыкладна палову галасоў.

За ноч у Польшчы з'явіўся новы пераможца прэзідэнцкіх выбараў

02.06.2025 06:10
Дзяржаўная выбарчая камісія падлічыла 100 працэнтаў галасоў выбаршчыкаў з усіх камісій.