Беларуская Служба

11 чэрвеня Сейм Польшчы разгледзіць пытанне аб даверы ўраду

03.06.2025 15:00
Прэм'ер-міністр Дональд Туск адзначыў, што ўрад пачынае сваё пасяджэнне ў новай палітычнай рэальнасці.
Дональд ТускPAP/Paweł Supernak

У наступную сераду, 11 чэрвеня, Сейм Польшчы разгледзіць пытанне аб даверы ўраду, а таксама адбудзецца галасаванне па гэтым пытанні. Прэм’ер Дональд Туск абвясціў, што ў выніку вотуму даверу будзе праводзіцца ацэнка працы ўрада і асобных міністэрстваў.

Перад пачаткам пасяджэння Савета міністраў у аўторак кіраўнік урада нагадаў, што падчас панядзелкавага пасяджэння ён звярнуўся да лідараў кіруючай кааліцыі з пытаннем вотуму даверу ўраду. Перад гэтым адбудзецца сустрэча з лідарамі кіруючай кааліцыі.

Туск прызнаў, што «мы добра ведаем пасля гэтых паўтара года, што некаторыя рэчы можна рабіць лепш, хутчэй».

«Вотум даверу павінен быць новым пачаткам наступальнага характару», — дадаў ён.

Туск адзначыў, што вотум даверу таксама прывядзе да ацэнкі працы ўрада і асобных міністэрстваў.

«Ліпень будзе прысвечаны гэтаму. Як падрыхтоўцы ўсяго наступнага года, вядома, пытанню бюджэту і г.д., але і ацэнцы таго, што было дасягнута, чаго не дасягнута, хто за што адказны, і наступствамі гэтага будуць тыя змены, пра якія мы ўжо згадвалі», — сказаў ён.

Прэм'ер-міністр спасылаўся на вынікі другога тура прэзідэнцкіх выбараў, на якіх перамог кандыдат апазіцыі Караль Наўроцкі. Ён адзначыў, што ўрад пачынае сваё пасяджэнне ў новай палітычнай рэальнасці.

Туск таксама звярнуўся да міністраў з заклікам «ставіцца да сваёй працы, як заўсёды: сур'ёзна і з поўнай аддачай».

Кааліцыйнае пагадненне паміж «Грамадзянскай кааліцыяй», «Польшчай 2050», Польскай сялянскай партыяй і «Новымі левымі» было падпісана ў лістападзе 2023 года.

ав