Выбраны прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі, які выйграў выбары ў нядзелю, 1 чэрвеня, магчыма, будзе праводзіць іншую палітыку адносна Украіны. Палітолаг, доктар Пшэмыслаў Квяткоўскі сказаў у інтэрв’ю Польскаму радыё, што Наўроцкі можа звяртаць увагу на палітыку Дональда Трампа і паводзіць сябе падобным чынам.
Цягам некалькіх тыдняў Трамп дае зразумець, што яму надакучыла ўкраінская тэматыка, таму што ён не бачыць эфекту сваіх дзеянняў, кажа Квяткоўскі.
- Нельга выключыць таго, што аднойчы прэзідэнт Трамп заявіць, што гэтая тэма яго не цікавіць. Я, на жаль, не выключаю, што ў падобным тоне можа выказацца польскі прэзідэнт. Пры гэтым я хачу звярнуць увагу на тое, што ў кантэксце гэтага канфлікту наша геапалітычная сітуацыя абсалютна іншая, чым ЗША. Я думаю, што пасля 6 жніўня, калі Наўроцкі афіцыйна зойме пасаду, трэба сачыць за тым, якія меркаванні будуць гучаць у Прэзідэнцкім палацы адносна канфлікту ва Украіне.
Дональд Трамп пазітыўна выказаўся пра выбар Караля Наўроцкага прэзідэнтам Польшчы. Прэс-сакратар Белага дому Каралін Левіт заявіла карэспандэнту Польскага радыё ў ЗША, што Трамп разлічвае на плённае спрацоўніцтва з новым прэзідэнтам Польшчы.