Акруговая пракуратура ў Замосці (Люблінскае ваяводства) абвінаваціла двух маладых людзей у продажы наркотыкаў у інтэрнэце. Паводле высноў, яны адпраўлялі іх атрымальнікам праз пасылкаматы. Гаворка ідзе пра як мінімум 300 кг марыхуаны і мефедрону. Ім пагражае да 18 гадоў пазбаўлення волі.
Падчас ператрусаў было знойдзена больш за 34 кг марыхуаны і іншых наркатычных і псіхатропных рэчываў.
25-гадоваму Якубу С. і 22-гадоваму Томашу К. пракуратура прад'явіла абвінавачванні ва ўдзеле ў гандлі значнай колькасцю наркатычных і псіхатропных рэчываў. Не менш за 300 кг марыхуаны і 1 кг мефедрону.
Згодна з высновамі, іх роля заключалася ў разразанні і падрыхтоўцы наркотыкаў да адпраўкі, адпраўцы пасылак атрымальнікам у пасылкаматах у ваколіцах Новага Тарга і зняцці грошай з банкаматаў, атрыманых такім чынам ад продажу наркотыкаў. Акрамя таго, Томаш К. павінен быў прывезці наркотыкі з ваколіц Кракава ў Новы Тарг.
Падазраваныя прызналіся ў інкрымінаваных ім дзеяннях і далі паказанні. Яны ўсё яшчэ знаходзяцца пад арыштам. Ім пагражае да 18 гадоў пазбаўлення волі.
PAP/ав