Армія падняла ў паветра знішчальнікі ў сувязі з расійскімі нападамі ва Украіне. «Пары знішчальнікаў, якія знаходзіліся на дзяжурстве, былі падняты ў паветра, а наземныя сістэмы супрацьпаветранай абароны і радыёлакацыйнай разведкі ўведзеныя ў стан найвышэйшай гатоўнасці», — паведаміла Аператыўнае камандаванне Узброеных Сіл.
Гэтыя дзеянні, як падкрэсліла армія, носяць прафілактычны характар і прымаюцца з мэтай забеспячэння бяспекі і кантролю за сітуацыяй у непасрэднай блізкасці ад польскай мяжы. Адначасова Аператыўнае камандаванне запэўнівае, што армія гатовая рэагаваць на пагрозы.
ПР/юл