Беларуская Служба

Варшава: дыпламаты ў Іране ў бяспецы, войска гатова да эвакуацыі нашых грамадзян 

13.06.2025 12:03
Польскі вайсковы кантынгент цяпер знаходзіцца ў Ліване на Галанскіх вышынях, і на дадзены момант няма інфармацыі пра надзвычайныя здарэнні.
      , , 13  2025 .
Жыхары Ірану на мітынгу падтрымкі рэжыму аятолаў, Тэгеран, 13 чэрвеня 2025 г. PAP/EPA/ABEDIN TAHERKENAREH

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі паведаміў у пятніцу, 13 чэрвеня, што правёў размову з паслом у Іране Марцінам Вільчэкам. Дыпламатычнае прадстаўніцтва і яго супрацоўнікі знаходзяцца ў бяспецы.

Тым часам віцэ-прэм’ер, міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш заявіў, што польскае войска гатова, у выпадку патрэбы, падтрымаць МЗС у эвакуацыі грамадзян Польшчы:

— Мы цалкам гатовыя. Такія пытанні заўсёды каардынуюцца з Міністэрствам замежных спраў, а вайскоўцы гатовы падтрымаць усе неабходныя дзеянні з выкарыстаннем нашых самалётаў. Калі ўзнікне патрэба, мы будзем дзейнічаць разам з МЗС.

Уладзіслаў Касіняк-Камыш таксама паведаміў, што польскі вайсковы кантынгент цяпер знаходзіцца ў Ліване на Галанскіх вышынях, і на дадзены момант няма інфармацыі пра надзвычайныя здарэнні. Іншы кантынгент дыслакуецца на тэрыторыі Турцыі.

— Акрамя натуральнай актывізацыі абароны сваіх межаў і паветранай прасторы з боку Турцыі, мы не назіраем ніякіх іншых незвычайных дзеянняў, — адзначыў кіраўнік Міністэрства абароны Польшчы, падкрэсліўшы, што галоўным прыярытэтам застаецца бяспека польскіх вайскоўцаў.

У бліжэйшы час міністра нацыянальнай абароны Польшчы правядзе перамовы з галоўным саветнікам прэзідэнта Турцыі па пытаннях бяспекі.

PAP/IAR/эж