Беларуская Служба

Палёт польскага касманаўта зноў адкладзены

13.06.2025 14:12
Касмічная місія Axiom 4 з удзелам паляка Славаша Узнаньскага-Вісьнеўскага ўсё яшчэ не мае вызначанай даты старту.
Sławosz Uznański-Wiśniewski
Sławosz Uznański-Wiśniewskifacebook.com/Sławosz Uznański-Wiśniewski

Удзел польскага касманаўта ў місіі стаў магчымым дзякуючы пагадненню, падпісанаму паміж Міністэрствам развіцця і тэхналогій Польшчы і Еўрапейскім касмічным агенцтвам.

Аднак касмічная місія Axiom 4 з удзелам паляка Славаша Узнаньскага-Вісьнеўскага ўсё яшчэ не мае вызначанай даты старту. Доўгачаканы палёт ужо некалькі разоў адкладалі, і цяпер яго чарговай перашкодай сталі тэхнічныя праблемы на Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС), с падрабязнасцямі карэспандэнт Польскага радыё на мысе Канавэрал Ян Пахлёўскі:

— Прадстаўнікі Axiom Space і Еўрапейскага касмічнага агенцтва (ESA) пацвердзілі, што на дадзены момант немагчыма назваць новую дату запуску. У сераду абедзве арганізацыі атрымалі інфармацыю пра зніжэнне ціску ў расійскім модулі «Звезда» на МКС. У выніку было прынята рашэнне часова спыніць падрыхтоўку да запуску з касмадрома на мысе Канавэрал.

Нягледзячы на тое, што няспраўнасць, паводле першасных звестак, ужо ліквідавана, для працягнення падрыхтоўкі неабходныя дадатковыя кансультацыі з расійскім Роскосмасам і ўзгадненне дакументацыі з амерыканскім бокам.

«Мы пакуль не можам дакладна сказаць, калі адбудзецца палёт. Але ўвесь экіпаж, у адпаведнасці з пратаколам, застаецца ў каранціне і працягвае падрыхтоўку да місіі», — паведаміў Аллен Флінт з кампаніі Axiom Space.

IAR/эж