Паводле звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы (GUS), у траўні ўзровень інфляцыі склаў 4% у гадавым вымярэнні. Для параўнання, у красавіку гэты паказчык дасягаў 4,3%.
Новыя дадзеныя аказаліся лепшымі за папярэднюю ацэнку, апублікаваную напрыканцы траўня, калі GUS прагназаваў рост інфляцыі на 4,1% у параўнанні з траўнем 2024 года.
Найбольшы рост цэн у параўнанні з аналагічным месяцам мінулага года зафіксаваны ў катэгорыі жылля і энерганосьбітаў — на 10,6%. Таксама павысіліся цэны на алкаголь і тытунёвыя вырабы (+6,3%), прадукты харчавання (+5,5%) і медычныя паслугі (+4,9%).
Адначасова зафіксавана зніжэнне выдаткаў на транспарт — на 7,2%.
Запаволенне інфляцыі сведчыць пра паступовую стабілізацыю спажывецкіх цэн, хоць асобныя сектары ўсё яшчэ адчуваюць ціск росту выдаткаў.
IAR/эж