Польская авіякампанія LOT прыпыніла рэйсы ў Ізраіль з-за сітуацыі на Блізкім Усходзе. Быў таксама адменены адзін рэйс у Эр-Рыяд, але гэта – адзінкавы выпадак, гаворыць эксперт авіяпарталу Rynek Lotniczy Лукаш Маліноўскі.
- Гэты маршрут бяспечны, нашы самалёты лётаюць у Саудаўскую Аравію над Егіптам. Іншыя авіякампаніі таксама не адмянілі рэйсаў у гэтую краіну. Здаралася, што некаторыя авіялініі адмянілі рэйсы ў дзяржавы рэгіёну, напрыклад, у Бахрэйн, але хутка вярнуліся да графіку палётаў.
Эксперт таксама сказаў, што эскалацыя канфлікту на Блізкім Усходзе можа прывесці да росту цэн на нафту, а ў выніку – да падаражання авіябілетаў.
вс