У 8:31 раніцы (UTC+1) з мыса Канаверал на Фларыдзе да Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС) вырушыла місія Axiom 4 . На борце — другі ў гісторыі польскі касманаўт Славаш Узнаньскі-Вісьневскі. У касмічным палёце таксама ўдзельнічаюць астранаўты з ЗША, Індыі і Венгрыі. Ракета Falcon 9 кампаніі SpaceX выносіць касмічную капсулу Dragon, якая прыстыкуецца да МКС.
Місія будзе доўжыць два тыдні, яна арганізавана ў супрацоўніцтве з NASA. Гэта ўжо чацвёрты палёт кампаніі Axiom Space. У рамках гэтай місіі запланавана першая ў гісторыі Польшы тэхналагічна-навуковая місія IGNIS. Ва умовах мікрагравітацыі Славаш Узнаньскі-Вісьневскі правядзе некалькі навуковых эксперыментаў, распрацаваных польскімі кампаніямі.
«Маем гэта! Польшча дацягнулася да зорак», — напісаў на платформе X прэм’ер-міністр краіны Дональд Туск пасля старту місіі IGNIS з удзелам польскага астранаўта Славаша Узнаньскага-Вісьнеўскага. Прэм’ер Польшчы назіраў за трансляцыяй старту місіі ў Цэнтры навукі «Капернік» у Варшаве.
Славаш Узнаньскі-Вісьнеўскі — гэта другі польскі касманаўтам у гісторыі і першы, хто трапіць на МКС. Першым палякам у космасе быў генерал Міраслаў Гермашэўскі, які ў 1978 годзе ўдзельнічаў у місіі «Союз 30» і «Салют 6». Падчас свайго ўнікальнага палёту ён правёў 190 гадзін і 3 хвіліны ў космасе.
PAP/IAR/эж