Рамонт першай лініі Варшаўскага метро М1 зойме не менш за 12 гадзін. «Страты сур'ёзныя», – паведаміў мэр польскай сталіцы Рафал Тшаскоўскі пасля пасяджэння гарадскога крызіснага штаба. Пажар на станцыі «Рацлавіцка» ўспыхнуў ноччу з панядзелку на аўторак.
«Мы мяркуем, што на рамонт абсталявання для кіравання цягнікамі на паўднёвым участку метро спатрэбіцца не менш за 12 гадзін. Пасля гэтага неабходна некалькі гадзін на выпрабаванні», – паведаміў Тшаскоўскі. Гэта азначае, што першая лінія сталічнай падземкі не будзе працаваць на цэлай працягласці як мінімум да 2 ліпеня.
На паўночнай частцы лініі М1 рух быў адноўлены каля поўдня ў аўторак. Цягнікі ходзяць ад канцавой станцыі «Млаціны» да станцыі «Гданьскі вакзал». Неўзабаве горад хоча запусціць цягнікі на паўднёвым участку лініі М1: ад канцавой станцыі «Кабаты» да станцыі «Віляноўска».
PAP/Szymon Pulcyn
На трасе ўсё першай лініі метро арганізаваны дадатковы аўтобусны і трамвайны рух.
вс