Беларуская Служба

Эксгумацыі польскіх ахвяр злачынстваў УПА ва Украіне будуць працягвацца

07.07.2025 14:15
Кіраўнік Упраўлення па справах ветэранаў і рэпрэсаваных асоб лічыць гэта сапраўдным поспехам.
K
Kіраўнік Упраўлення па справах ветэранаў і рэпрэсаваных асоб Лех Парэльhttps://www.gov.pl/web/uw-lubuski

Ва Украіне будуць праведзены эксгумацыі чарговых масавых пахаванняў палякаў. Мясцовыя ўлады выдалі дазвол на працу ў ваколіцах Львова, паведаміў у эфіры «Радыё Гданьск» Лех Парэль, кіраўнік Упраўлення па справах ветэранаў і рэпрэсаваных асоб.

Нагадваем, у канцы красавіка пачалася эксгумацыя ў Пузніках, у Чарткіўскім раёне.

«Гэта велізарны поспех, што гэта стала магчымым, бо Польшча гадамі патрабуе гэтых эксгумацый», – сказаў Лех Парэль.

Кіраўнік Упраўлення па справах ветэранаў і рэпрэсаваных асоб падкрэслівае, што польскі бок атрымаў усе дазволы, нягледзячы на тое, што не ўсе ва Украіне падтрымліваюць польскія эксгумацыі.

Большасць ахвяр, целы якіх былі знойдзены ў масавым пахаванні ў Пузніках на захадзе Украіны, гэта былі жанчыны і дзеці.

ІAR/аз

Украіна дала згоду на пошук ахвяр злачынстваў УПА ў мясцовасці Вуглы

05.04.2025 14:24
Гэта адказ на прыватны запыті, а запыты польскага афіцыйнага боку яшчэ чакаюць зялёнага святла.