Беларуская Служба

Польскія памежнікі спынілі спробу нелегальнага перасячэння граніцы групай мігрантаў, якія пераплылі Буг

08.07.2025 18:14
Таксама былі затрыманыя два ўкраінцы, якія дапамагалі ў пераходзе мяжы.
Польскія памежнікі на ахове мяжыfacebook.com/STRAZGRANICZNA

Супрацоўнікі Памежная службы Польшчы з заставы «Славатычы» ў Люблінскім ваяводстве спынілі спробу парушэння мяжы. 17 мігрантаў з Афганістана і Пакістана спрабавалі незаконна трапіць у Польшчу. Таксама былі затрыманыя два ўкраінцы, якія дапамагалі ў пераходзе мяжы, паведаміў прэс-сакратар Надбугскага памежнага атраду маёр Дар’юш Сяніцкі.

- Нашы супрацоўнікі пры дапамозе апаратуры за назіраннем за мяжой заўважылі групу людзей, якія ішлі з боку памежнай ракі Буг. Аператыўная група перахапіла 17 мігрантаў. Яны пераплылі Буг і нелегальна перасеклі беларуска-польскую мяжу. Іншаземцы прызналіся ў нелегальным пераходзе дзяржаўнай мяжы і заявілі, што іх мэтай было трапіць на захад Еўропы.

Нелегальных мігрантаў, згодна з міжнароднай працэдурай, адправілі назад у Беларусь. Затрыманым грамадзянам Украіны пагражае да 8 гадоў пазбаўлення свабоды за арганізацыю незаконнага перасячэння мяжы.

вс