Беларуская Служба

Больш за 15 мільёнаў еўра выдаткуе сёлета Міністэрства клімату і навакольнага асяроддзя на барацьбу з дэзынфармацыяй

07.07.2025 17:25
Грошы змогуць атрымаць няўрадавыя арганізацыі, мясцовыя органы улады, школы і нацыянальныя паркі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.LoboStudioHamburg/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства клімату і навакольнага асяроддзя сёлета выдаткуе 65 мільёнаў злотых(больш за 15 мільёнаў еўра) з фондаў ЕС на праграмы, звязаныя з экалагічнай адукацыяй і барацьбой з дэзынфармацыяй аб клімаце.

Грошы змогуць атрымаць няўрадавыя арганізацыі, мясцовыя органы ўлады, школы і нацыянальныя паркі.

Намеснік міністра клімату і навакольнага асяроддзя Кшыштаф Балеста(Krzysztof Bolesta) кажа, што галоўнай мэтай праграм з'яўляецца забеспячэнне доступу да добрасумленных ведаў, важных для здароўя і аховы навакольнага асяроддзя:

- Мы пашырым свае веды пра тое, як ахоўваць сябе і нашых дзяцей ад шкоднага асяроддзя; як ахоўваць навакольнае асяроддзе і як не дазволіць увесці сябе ў зман.

Праграмы будуць рэалізоўвацца сумесна з Нацыянальным фондам аховы навакольнага асяроддзя і воднай гаспадаркі, адным з прыярытэтаў якога на 2025-2028 гады зʼяўляецца экалагічная адукацыя.

ІAR/аз