Чэшская чыгуначная кампанія Leo Express хоча ўвайсці на рынак унутраных перавозак у Польшчы. Аператар падаў ва Упраўленне чыгуначнага транспарту Польшчы заяўку на рэалізацыю перавозак на трасе Варшава Усходняя – Гданьск Галоўны. Leo Express хацеў бы пачаць працу на трасе паміж польскай сталіцай і балтыйскім горадам у канцы 2026 года і атрымаць ліцэнзію на перавозкі на пяць гадоў.
З пададзенай заяўкі вынікае, што перавозчык плануе эксплуатаваць на згаданай трасе пяць пар цягнікоў штодзень у розны час сутак. Паміж Варшавай і Гданьскам цягнікі спыняліся б на трох станцыях.
Leo Express – чэшскі чыгуначны перавозчык, заснаваны ў 2012 годзе. Кампанія таксама займаецца аўтобуснымі перавозкамі. Фірма ўжо прысутнічае на польскім рынку, рэалізуючы рэйсы з Кракава ў Прагу, а таксама аўтобусныя маршруты з польскіх у чэшскія гарады.
Уладальнікам 50% акцый чэшскага перавозчыка з’яўляецца іспанская дзяржаўная чыгуначная кампанія Renfe, 44% – заснавальнік Leo Express Леаш Навотны.
вс