Беларуская Служба

Цягам года заробкі ў Польшчы выраслі на 9%

21.07.2025 17:12
У чэрвені 2025 года сярэдняя штомесячная заработная плата да выплаты падаткаў склала 8881 злотых (2093 еўра)
  2025          8881  (2093 ).
У чэрвені 2025 года сярэдняя штомесячная заработная плата да выплаты падаткаў склала 8881 злотых (2093 еўра).Shutterstock/Kamil Zajaczkowski

Паводле звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы (GUS), у чэрвені 2025 года сярэдняя штомесячная заработная плата да выплаты падаткаў склала 8881 злотых (2093 еўра). Гэта на 9% больш, чым у чэрвені летась.

Паводле эканаміста банка Pekao S.A. Себасцьяна Роя, рост аказаўся крыху вышэйшы за чаканні экспертаў. «Такое паскарэнне тлумачыцца пераважна статыстычным эфектам — чэрвень 2024 года паказаў слабыя вынікі. Акрамя таго, сёлета ў чэрвені была выплачана чарговая частка павышэння заробкаў у адной з дзяржаўных вугальных кампаній», — патлумачыў ён.

Аднак, як адзначыў эканаміст, з улікам запавольвання інфляцыі тэмпы росту заробкаў у найбліжэйшы час, імаверна, будуць зніжацца.

GUS таксама паведаміў, што сярэдняя занятасць у сектары прадпрыемстваў у чэрвені зменшылася менш як на 1% у параўнанні з аналагічным перыядам 2024 года. 

Дадзеныя ахопліваюць кампаніі з колькасцю работнікаў не менш за 10 чалавек.

IAR/эж