Беларуская Служба

Мільёны кантрабандных беларускіх цыгарэт былі выяўленыя ў фурах з гароднінай

25.07.2025 08:44
Кіроўцы – грамадзяне Беларусі і Літвы. 
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Andrzej Zbraniecki/East News

Замест цыбулі і буракоў – нелегальныя беларускія цыгарэты. Мазавецкае дзяржаўнае ўпраўленне даходаў праверыла тры грузавікі, якія перавозілі кантрабандны тавар. Падчас дэталёвага агляду скрынак з цыбуляй і буракамі супрацоўнікі выявілі ў падвойным дне беларускія цыгарэты без польскіх акцызных марак.

Кіроўцы – грамадзяне Беларусі і Літвы. Іх дапыталі ў якасці сведак, і яны не прызналі сябе вінаватымі. Яны патлумачылі, што нічога не ведалі пра кантрабанду, якая знаходзілася ў транспартных сродках.

Супрацоўнікі канфіскавалі 5 мільёнаў нелегальных цыгарэт. Паводле ацэнак чыноўнікаў, калі б тавар быў выпушчаны на рынак, дзяржаўны бюджэт страціў бы амаль 7,5 мільёнаў злотых.

IAR/нг