Беларуская Служба

Амерыканцы наіўныя, а Пуцін імкнецца адбудаваць СССР — польскі дыпламат пра сустрэчу на Алясцы

16.08.2025 11:16
Дональд Трамп заявіў, што ім удалося дасягнуць пагаднення як мінімум па некалькіх пытаннях.
      .
Дональд Трамп сустракае Уладзіміра Пуціна на Алясцы. Фота: PAP/EPA/SERGEY BOBYLEV/SPUTNIK/KREMLIN POOL / POOL

Амерыканцы наіўныя — так польскі дыпламат Анджэй Бырт (Andrzej Byrt), былы пасол у Германіі і Францыі, ацэньвае дыпламатычны бок дзеянняў прадстаўнікоў ЗША падчас саміту на Алясцы. Перамовы паміж лідарамі ЗША і Расіі працягваліся прыблізна тры гадзіны. Аднак дамовіцца аб перамір’і ва Украіне не ўдалося.

— Амерыканцы наіўныя, іх водзяць за нос, таксама, як вадзілі за нос саюзнікаў з антыгітлераўскай кааліцыі ў Тэгеране ў ‘43 годзе ці ў Ялце ў ’45 годзе. Цяпер іншыя часы ды іншая вайна, але, на жаль, зноў мы назіраем за хітрай і каварнай расійскай дыпламатыяй, якая імкнецца дасягнуць сваіх мэтаў. Гэта значыць – не аддаваць нічога, што ў іх сілаю не адбяруць.


Аналітык Інстытута Цэнтральнай Еўропы з Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта Анджэй Шабацюк (Andrzej Szabaciuk) не бачыць пазітыўных наступстваў ад сустрэчы Дональда Трампа з Уладзімірам Пуціным. У эфіры Польскага радыё ён адзначыў, што расійскі дыктатар спадзяецца выйсці з ізаляцыі і прасунуць сваё бачанне ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне.

 Ён далей будзе казаць, што сітуацыя ва Украіне пагражае расійскай бяспецы. І неабходна яе вырашыць з пункту гледжання расійскай бяспекі. Гэта сур’ёзная памылка Трампа, паколькі на самой справе ён нічога не дабіўся. Ён кажа, што будзе размаўляць цяпер з Зяленскім, з лідарамі краін НАТА. Адным словам, ён будзе прасоўваць далей наратыў Пуціна. І будзе націскаць на Украіну, паколькі без згоды Украіны ніякія пагадненні не маюць сэнсу.

Лідары ЗША і Расіі не раскрылі дэталяў перамоў па Алясцы. Дональд Трамп заявіў, што ім удалося дасягнуць пагаднення як мінімум па некалькіх пытаннях.

«У нас была надзвычай прадуктыўная сустрэча. Мы дасягнулі пагаднення па многіх пунктах. Засталося яшчэ некалькі менш важных пунктаў, акрамя аднаго, які з'яўляецца найбольш важным. Нам не ўдалося дасягнуць пагаднення, але ёсць вялікая верагоднасць, што мы гэта зробім», — сказаў Трамп.

«Нашы перамовы прайшлі ў канструктыўнай атмасферы і былі вельмі карыснымі», — сказаў Уладзімір Пуцін пасля сустрэчы. Аднак ён не паведаміў ніякіх падрабязнасцей.

IAR/нг

Сустрэча Трампа і Пуціна: шмат абяцанняў, мала вынікаў. Саміт на Алясцы не прынёс прарыву

16.08.2025 07:31
Не было заяў пра рашучыя змены па пытанні перамір'я ва Украіне.

Амерыканскія СМІ пра сустрэчу на Алясцы: Пуцін атрымаў тое, што хацеў

16.08.2025 07:51
Заявы Пуціна паказалі, што ён не гатовы на ўступкі.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі адправіцца ў панядзелак у Вашынгтон на сустрэчу з Дональдам Трампам

16.08.2025 10:14
Украіна вітае трохбаковы фармат сустрэчы лідараў.