Віцэ-прэм’ер і міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш заявіў, што яго партыя – Польская сялянская партыя (PSL) – падтрымлівае ўвядзенне крымінальнай адказнасці за прапаганду «бандэраўскай сімволікі». Аднак, паводле яго слоў, такія рашэнні не могуць станавіцца часткай расійскай прапагандысцкай лініі.
- Бандэра – злачынец, у гэтым няма сумневаў. Валынская разня – адна з самых страшных праяваў тэрору супраць народа ў гісторыі нашай цывілізацыі. Украіна павінна з гэтым разабрацца, павінны быць месцы памяці, эксгумацыі і дастойныя пахаванні. Але нельга ў той момант, калі расіяне называюць украінцаў фашыстамі, падыгрываць іх наратыву. Я папярэджваю.
Нагадаем, прэзідэнт Караль Наўроцкі адмовіўся падпісаць закон аб дапамозе грамадзянам Украіны, прапанаваны ўрадам, і прадставіў уласны праект. У ім, сярод іншага, змяшчаецца ініцыятыва прыраўняць у Крымінальным кодэксе «бандэраўскую сімволіку» да нацысцкай і камуністычнай.
Акрамя таго, прэзідэнцкі праект прадугледжвае змены ў сістэме сацыяльных і медыцынскіх выплат для ўкраінцаў, а таксама ўзмацненне жорсткасці правіл атрымання польскага грамадзянства: тэрмін падачы заяўкі павінен павялічыцца з трох да дзесяці гадоў. Таксама прапануецца павысіць да пяці гадоў тэрмін зняволення за незаконнае перасячэнне польскай мяжы.
вс