Беларуская Служба

Памежная служба: Расіяне парушылі зону бяспекі платформы Petrobaltic у Балтыйскім моры

20.09.2025 11:01
Буравая платформа Petrobaltic з'яўляецца важным элементам энергетычнай бяспекі Польшчы.
  Petrobaltic
Буравая платформа Petrobaltichttps://www.lotos.pl

Два расійскія знішчальнікі здзейснілі нізкі пралёт над буравой платформай Petrobaltic, марскім здабыўным абʼектам, які належыць польскай Групе Orlen. «Зона бяспекі платформы была парушана», – паведаміла марское падраздзяленне Памежнай службы.

«Знішчальнікі ляцелі на вышыні прыблізна 150 метраў», – напісала ў сацсетках прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Караліна Галэцка.

Узброеныя сілы і іншыя службы былі апавешчаныя. Міністэрства нацыянальнай абароны заявіла, што за расследаванне гэтай справы адказвае Памежная служба.

Буравая платформа Petrobaltic – гэта марскі здабыўны абʼект, які належыць Групе Orlen і працуе ў польскай частцы Балтыйскага мора. Ён выкарыстоўваецца для распрацоўкі радовішчаў нафты і газу, размешчаных пад марскім дном.

Гэта адзінае месца ў Польшчы, дзе энергетычныя рэсурсы здабываюцца непасрэдна з мора. Яно знаходзіцца ў некалькіх дзясятках кіламетраў на поўнач ад гарадка Разэве(Rozewie) і зʼяўляецца важным элементам энергетычнай бяспекі краіны.

IAR/аз

Польшча зноў падняла свае знішчальнікі ў паветра

20.09.2025 09:00
Гэта ў сувязі з масіраваным нападам Расіі на Украіну, абвясціла Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы.

Эстонія папрасіла НАТА актываваць артыкул 4-ы Паўночнаатлантычнай дамовы

20.09.2025 10:03
«Ну, мне гэта не падабаецца. Гэта можа стаць вялікай праблемай», – скаментараваў парушэнне паветранай прасторы Эстоніі расійскімі знішчальнікамі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.