Беларуская Служба

Больш за 700 спроб незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы, справаздача польскага МУС

20.09.2025 14:03
У адпаведнасці з адміністрацыйнымі рашэннямі Польшчу пакінулі амаль 150 замежнікаў.
-
Польска-беларуская мяжаstrazgraniczna.pl

За мінулы тыдзень Памежная служба зафіксавала больш за 700 спроб незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы. Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі паведамляе, што 10 чалавек былі затрыманыя за спробу кантрабанды людзей.

Амаль 150 замежнікаў пакінулі Польшчу – у адпаведнасці з адміністрацыйнымі рашэннямі.

На мінулым тыдні службы праверылі на памежных пераходах каля 89 000 чалавек і 43 000 транспартных сродкаў.

Апрача таго, больш за 1 100 замежнікаў падвяргаліся кантролю наконт законнасці знаходжання, а амаль 1 700 – наконт законнасці працаўладкавання ў Польшчы.

Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі і Памежная служба запэўніваюць, што польскія межы застаюцца шчыльнымі.

IAR/аз

Беларусь адказвае на закрыццё мяжы. Кіроўцы і транспартныя сродкі апынуліся ў пастцы

19.09.2025 14:01
Між тым, Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі разіць кіроўцам вяртацца праз пераходы, якія былі зачыненыя два гады таму.

Памежная служба: Расіяне парушылі зону бяспекі платформы Petrobaltic у Балтыйскім моры

20.09.2025 11:01
Буравая платформа Petrobaltic з'яўляецца важным элементам энергетычнай бяспекі Польшчы.