У Дзень без аўтамабіля(22 верасня) многія польскія гарады прапануюць бясплатны грамадскі транспарт. Гэткай прапановай могуць скарыстацца таксама жыхары Варшавы.
Дарэчы, яны кажуць, што выбіраюць грамадскі транспарт, таму што ён таннейшы, а часам нават хутчэйшы:
- Я карыстаюся грамадскім транспартам, які ў Варшаве вельмі добра арганізаваны – рухацца па Варшаве можна выгадна. Можна абысціся без машыны.
Мазавецкая чыгунка і Варшаўская прыгарадная чыгунка таксама далучыліся да Дня без аўтамабіля. Сёння бясплатна можна скарыстацца таксама сістэмай гарадскога пракату ровараў Veturilo.
Дзень без аўтамабіля – гэта міжнародная праэкалагічная кампанія, якая штогод адзначаецца 22 верасня. Яна з'яўляецца кульмінацыяй Еўрапейскага тыдня мабільнасці, які пачынаецца 16 верасня. Дзень без аўтамабіля таксама вядомы пад іншымі назвамі: Сусветны дзень без аўтамабіля і Еўрапейскі дзень без аўтамабіля.
IAR/аз