Беларуская Служба

Беларуска ў Польшчы просіць падзяліцца кнігамі для мясцовай бібліятэкі

25.09.2025 11:52
«Сустрэць за мяжой кнігу на роднай мове - гэта як сустрэць старого сябра... Гэта кропелька. Але мы ведаем, з чаго складаецца мора», зазначае дзяўчына.
Ілюстрацыйнае фотаImage by superjhs from Pixabay/CC0

Эмілія, жыхарка мястэчка Алясніцэ пад Уроцлавам, звярнулася з просьбай падзяліцца кнігамі на беларускай мове. У паразуменні з мясцовай бібліятэкай, яна стварае палічку з беларускімі кнігамі.

— Я жыву ў маленькім горадзе, непадалёк ад Уроцлава ўжо 4 гады. Мы ходзім з дачкой у мясцовую бібліятэку, я заўважыла там куточак, дзе ёсць літаратура на іншых мовах: на ангельскай, французскай, расійскай, украінскай. Мяне заўсёды засмучала, што не было літаратуры па-беларуску. 

Эмілія лічыць, што беларуская літаратура заслугоўвае, каб быць прадстаўленай. Яна звярнулася да бібліятэкі з пытаннем, ці ім было цікава арганізаваць такую палічку. У бібліятэцы пагадзіліся пры умове, што дзяўчына пранясе кнігі.

— Я звярнулася да сяброў і знаёмых  з прапановай, калі з іх ёсць кнігі, якія яны прачыталі і гатовыя падзяліцца, перадаць іх у бібліятэку. Ёсць ужо водгукі з Польшчы ды іншых краін Еўропы, нават пісалі беларусы са Злучаных Штатаў.

Эмілія просіць перадаць кнігі пра сустрэчы ва Уроцлаве, альбо даслаць па пошце, кошты перасылкі абяцае аплаціць. Звязацца з ёй найлепшы праз профіль у Instagram.

юл