Беларуская Служба

Польскі суд падоўжыў тэрмін утрымання пад вартай грамадзяніны Украіны, які падазраецца ў падрыве «Паўночнага патоку»

06.10.2025 18:02
На працягу 40 дзён суд прыме рашэнне аб магчымай экстрадыцыі падазраванага ў Германію.
Польскі судDarSzach/ Shutterstock

Варшаўскі акруговы суд падоўжыў тэрмін утрымання грамадзяніны Украіны Уладзіміра З. пад вартай на 40 дзён. Ён падазраецца ў падрыве трубаправода «Паўночны паток» і знаходзіцца ў вышуку нямецкіх праваахоўных органаў паводле еўрапейскага ордэру.

Прадстаўніца акруговага суда па крымінальных справах Анна Пташэк заявіла, што пракурор патрабаваў 100 дзён утрымання пад вартай, а не 40, на што згадзіўся суддзя. Яна дадала, што далейшае ўтрыманне Уладзіміра З. пад вартай абумоўленае дзвюма прычынамі.

- Падазраваны не знаходзіўся па месцы жыхарства, таму суд апасаецца, што ён можа скрыцца і ўцячы. Таксама суд улічыў тое, што ў падазраванага – два дзейсныя пашпарты.

Сям'я і абарона ўкраінца здзіўленыя рашэннем суда, сказаў адвакат Уладзіміра З. Тыматэвуш Папроцкі.

- На жаль, сёння з Акруговага суда паступіў сігнал, што грамадзяне Украіны, якіх абвінавачваюць у дзеяннях, накіраваных на дапамогу сваёй краіне і ў інтарэсах гэтай краіны, могуць знаходзіцца пад вартай у Польшчы падчас папярэдняга следства.

На працягу 40 дзён суд таксама прыме рашэнне аб магчымай экстрадыцыі падазраванага ў Германію. Адвакат украінца ўжо паведаміў, што ў выпадку прыняцця такога рашэння яно будзе абскарджанае.

Уладзіміру З. пагражае да 15 гадоў пазбаўлення свабоды.

вс