Беларуская Служба

Украіна пагадзілася на пошук ахвяр Валынскай разні ў вёсцы Вуглы

13.10.2025 17:02
Гэта другое месца, у якім сёлета ўкраінскія ўлады пагадзіліся на пошук і эксгумацыю парэшткаў польскіх ахвяр Валынскай разні.
Сцяг УкраіныФота: 1966666/pixabay.com/CC0 Public Domain

Украіна дазволіла на пошук ахвяр Валынскай разні ў вёсцы Вуглы ў Ровенскай вобласці (укр.: Угли). Пра гэта паведаміў пасол Украіны ў Польшчы Васіль Боднар. Гэта другое такое рашэнне ўкраінскіх уладаў у гэтым годзе.

У апублікаванай заяве пасол Украіны паведаміў, што падпісаў апдаведную ноту і перадаў польскаму боку згоду Міністэрства культуры Украіны на пошукавыя работы ў вёсцы Вуглы.

Украінскі дыпламат лічыць, што гэта добрая навіна для адносін паміж Украінай і Польшчай. Ён дадаў, што Украіна гатовая працягваць супрацоўніцтва з польскімі партнёрамі ў гістарычнай сферы і па пытаннях, звязаных з эксгумацыямі.

Кіраўнічка асацыяцыі Польска-ўкраінскае прымірэнне Караліна Раманоўская, спадзяецца на хуткі пачатак пошукавых работ. Яна нагадвае, што запыт аб дазволе на пошук і эксгумацыю ў вёсцы Вугле быў перададзены ўкраінскім уладам тры гады таму.

У вёсцы Вуглы ў траўні 1943 года атрад УПА забіў каля 100 палякаў.

Нагадваем, сёлета парэшткі польскіх ахвяр Валынскай разні былі эксгумаваны і належным чынам пахаваны ў Пузніках у Тарнопальскай вобласці Украіны.

IAR/аз