Праз два тыдні суд абвесціць прысуд па справе былога прэзідэнта Анджэя Дуды, звязанай з яго выказваннем пра гледачоў фільму «Зялёная мяжа» Агнешкі Голанд. У верасні 2023 года Дуда заявіў на тэлеканале TVP Info, што «толькі свінні сядзяць у кіно», спасылаючыся на лозунг часоў гітлераўскай акупацыі. Фільм расказваў пра крызіс мігрантаў на польска-беларускай мяжы.
Год таму Цэнтр маніторынгу расісцкіх і ксенафобскіх паводзін падаў пазоў у сувязі з гэтым выказваннем. Кіраўнік цэнтру Конрад Дулькоўскі (Konrad Dulkowski) адзначыў, што прэзідэнт нясе асаблівую маральную і прававую адказнасць за свае словы, адрозную ад звычайнага інтэрнэт-карыстальніка.
– Я ўспрыняў гэтыя словы як выказванне, якое адносіцца да мяне асабіста, паколькі я быў гледачом гэтай кінастужкі. Калі прэзідэнт называе мяне дэ-факта «калабарацыяністам фашыстаў», гэта для мяне з’яўляюцца асабліва балючым.
Былы прэзідэнт на суд не прыйшоў; яго прадстаўляў адвакат Кшыштаф Кондрат, які прасіў адхіліць пазоў. Ён падкрэсліў, што прэзідэнт меў права выступаць у грамадскай дэбатах, а справа носіць палітычны характар.
Рашэнне суда стане вядома 6 лістапада.
IAR/нг