Беларуская Служба

«Польскае грамадзянства – гэта гонар, але і абавязкі». У МУС абмяркоўваюць замены ў Закон аб грамадзянстве

27.10.2025 19:01
Сярод прапановаў, абавязак 8-гадовага бесперапыннага пражывання і выплаты падаткаў у Польшчы, тэст на грамадзянства і дэкларацыя аб лаяльнасці.
Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кярвінскі PAP/Piotr Nowak

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі спадзяецца на кансэнсус з прэзідэнтам Каралем Наўроцкім адносна новых палажэнняў аб прадастаўленні польскага грамадзянства замежнікам. Дэбаты па гэтай тэме праходзяць у польскім МУС. У іх удзельнічаюць, сярод іншых, прадстаўнікі ўрада, парламента і прэзідэнта.

Марцін Кярвінскі (Marcin Kierwiński) лічыць, што па справе польскага грамадзянства розніцаў у пазіцыі быць не павінна:

- Польскае грамадзянства – гэта гонар для кожнага, хто яго атрымлівае, але і абавязкі. Трэба зрабіць так, каб гэтыя абавязкі былі выразна вызначаныя, а само грамадзянства атрымлівалі асобы, якія шмат гадоў пражываюць у Польшчы, звязваюць з ёй сваю будучыню, гарантуюць працу на карысць Польшчы і інтэграцыю з палякамі.

Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Душчык (Maciej Duszczyk) падчас дэбатаў падкрэсліў, што ўрад прапануе чатыры крытэрыі для тых, хто падае заяўку на грамадзянства, а гэта не толькі 8-гадовы перыяд пражывання ў Польшчы:

- Гэта не толькі час пражывання ў Польшчы, але таксама пытанне інтэграцыі, ведання мовы, адчування сябе палякам. Таму мы будзем размаўляць пра тэст на грамадзянства. Мы падрыхтавалі прыклады магчымых пытанняў.

У выпадку замежнікаў, якія падаюць заяўку на атрыманне польскага грамадзянства, урад прапануе: абавязак бесперапыннага пражывання ў Польшчы на працягу васьмі гадоў, абавязак выплаты падаткаў у Польшчы цягам згаданага перыяду, тэст на грамадзянства і дэкларацыю аб лаяльнасці.

У сваю чаргу, прэзідэнцкі праект аб унясенні змяненняў у Закон аб польскім грамадзянстве прапануе падоўжыць мінімальны тэрмін бесперапыннага пражывання ў Польшчы да дзесяці гадоў.

IAR/аз

Змены ў працэсе атрымання грамадзянства Польшчы будуць ахопліваць чатыры ўмовы

10.10.2025 16:37
Бяспека, лаяльнасць дзяржаве, тэст на грамадзянства і добрае веданне польскай мовы – гэта чатыры ўмовы змяненняў у прадастаўленні польскага грамадзянства замежнікам, якія былі прадстаўлены ў Міністэрстве ўнутраных спраў і адміністрацыі ў пятніцу.