Беларуская Служба

Прэм’ер Польшчы перад тэлевізарам і з папкорнам. Палітык выявіў, які яго любімы фільм (ВІДЭА)

09.11.2025 11:49
Пост Туска мае таксама палітычны пасыл, бо ў яго любімым фільме асноўны матыў – гэта барацьба дабра са злом.
Дональд Туск глядзіць «Зорныя войны»X/Donald Tusk

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск выклаў у сацсеткі фота і відэа, на якіх ён сядзіць перад тэлевізарам з папкорнам. Палітык гаворыць, што яму напісаў адзін з вучняў ліцэя з пытаннем, які яго любімы фільм? «Гэта зразумела! «Зорныя войны»! А якая частка? Вядома! «Вяртанне Джэдая», – гаворыць кіраўнік польскага ўраду на запісе.

Пост Туска мае таксама палітычны пасыл, бо ў фільме «Вяртанне Джэдая» асноўны матыў – гэта барацьба дабра са злом.

Прэме’р кінуў відэа ў інтэрнэт пасля таго, як Сейм пазбавіў імунітэту дэпутата і былога міністра юстыцыі папярэдняга ўраду Збігнева Зёбру. Пракуратура высунула супраць яго 26 абвінавачванняў, у тым ліку ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе. Асноўныя абвінавачанні датычаць супрацьпраўнага выкарыстання дзяржаўных фінансавых сродкаў і палітычнай карупцыі.

Збігнеў Зёбра ўцёк у Венгрыю, як і некаторыя іншыя палітыкі папярэдняга ўраду кансерватыўна-каталіцкай партыі «Права і справядлівасць», супраць якіх былі высунутыя абвінавачанні ў злоўжыванні ўладай і растраце дзяржаўных сродкаў.

вс