Беларуская Служба

Больш за 4 000 разоў выязджалі польскія пажарнікі па выкліках у сувязі са снегападам

24.11.2025 08:15
З-за моцнага снегападу ў Падкарпацкім ваяводстве ў нядзелю раніцай амаль 135 000 хатніх гаспадарак засталіся без электрычнасці.
Моцны снегапад у горадзе Пярэмышль на паўднёвым усходзе ПольшчыPAP/Darek Delmanowicz

Каманды пажарнай службы ў Польшчы выязджалі 4 400 разоў у выходныя па выкліках звязаных са снегападам. Найбольшая складаная сітуацыя была зафіксаваная ў Падкарпацкім ваяводстве, дзе ў нядзелю пажарныя каманды выязджалі больш за 1 800 разоў.

Шмат працы было таксама ў пажарнікаў з Малапольскага і Люблінскага ваяводстваў.

Прэс-сакратар галоўнакамандуючага Дзяржаўнай Пажарнай службы старэйшы брыгадзір Караль Кяжкоўскі (Karol Kierzkowski), паведаміў у TVP Info, што ў большасці выпадкаў гаворка ішла пра моцны снегапад:

- Пажарнікі, перш за ўсё, дапамагалі прыбраць паваленыя дрэвы і зламаныя галіны; забяспечыць пашкоджаныя жылыя і гаспадарчыя будынкi. Хоць зараз ападкі снегу крыху зменшыліся, то надалей могуць узнікнуць небяспечныя сітуацыі, пра якія варта паведаміць па нумары экстранай дапамогі 112.

Сіноптыкі папярэджваюць аб галалёдзіцы асабліва ва ўсходняй Польшчы. У сваю чаргу, у паўднёвай і паўднёва-ўсходняй частках краіны могуць узнікнуць снежныя буры і завеі. Там парывы ветру могуць дасягаць 80 кіламетраў у гадзіну.

З-за моцнага снегападу ў Падкарпацкім ваяводстве ў нядзелю раніцай амаль 135 000 хатніх гаспадарак засталіся без электрычнасці.

IAR/аз

Сапраўдная зіма абрынулася на поўдзень Польшчы 

23.11.2025 15:33
Ад Падкарпацця да Малапольшчы пажарныя прыбіралі сотні паваленых дрэў, што пад вагой цяжкага, мокрага снегу абрывалі лініі электраперадачы і перашкаджалі дарожнаму руху.