Беларуская Служба

Ва Уроцлаве разыграліся сцэны як у фільмах Таранціна. На жаль, фінал стаў трагічным

26.11.2025 13:02
34-гадовы мужчына ляжаў звязаны ў багажніку.
    .
Фінал паліцэйскай пагоні ва Уроцлаве. Фота: PAP/Maciej Kulczyński

Пагоня за зламыснікамі ва Уроцлаве закончылася трагічна. Ранняй раніцай аўтамабіль, кіроўца якога спрабаваў уцячы ад паліцыі, урэзаўся ў трамвай. У машыне знаходзіліся трое мужчын, адзін з якіх, 34-гадовы мужчына, ляжаў звязаны ў багажніку.

«Ён памёр у бальніцы», — паведаміла Аляксандра Фрэўс (Aleksandra Freus) з паліцыі Уроцлава. Супрацоўнікі паліцыі мяркуюць, што мужчыну маглі моцна збіць, а потым выкрасці.

 Каля 4 гадзіны раніцы паліцыянты з Крымінальнага аддзелу распачалі пагоню за аўтамабілем, пазней да іх далучыліся супрацоўнікі Дарожнай паліцыі. Кіроўца транспартнага сродку не выконваў загадаў паліцыі, машына ўехала на скрыжаванне на чырвоным святле святлафора. І сутыкнулася з трамваем. У аўтамабілі было двое людзей, кіроўца і трэці мужчына, які знаходзіўся звязаны ў багажніку. Гэты мужчына, якому было 34 гады, памёр у шпіталі. Можна казаць пра незаконнае пазбаўленне свабоды, і, магчыма, пра ранейшае збіццё.

Прычыну смерці мужчыны вызначыць ускрыццё. Кіроўца і пасажыр легкавога аўтамабіля знаходзяцца ў бальніцы. Іх жыццю нічога не пагражае.

IAR/нг