Беларуская Служба

Беларус, які ў п’яным выглядзе выклікаў ДТЗ, атрымаў загад вярнуцца ў Беларусь

26.11.2025 14:58
У яго крыві было амаль тры праміле алкаголю.
   -
Памежны пераход на польска-беларускай мяжыКрыніца: podlasianin.com.pl

Супрацоўнікі паліцы падалі афіцыйнае хадайніцтва аб высылцы 43-гадовага грамадзяніна Беларусі з Польшчы. П'яны мужчына ўехаў грузавіком у тэрмінал Тэрэспаль, пашкодзіўшы пры гэтым вулічны ліхтар і сутыкнуўшыся з іншым транспартным сродкам.

Супрацоўнікі паліцыі пацвердзілі паведамленне і затрымалі кіроўцу. Аналіз крыві паказаў, што ў яго было амаль тры праміле алкаголю. Мужчыну ўзялі пад варту. Яму ўжо прад'яўлена абвінавачанне ў кіраванні транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення. Паліцыя таксама канфіскавала ў мужчыны грошы для пакрыцця будучых штрафаў і пені. Супрацоўнікі паліцыі вырашылі накіраваць запыт у памежную службу для прыняцця рашэння аб абавязку іншаземнага грамадзяніна вярнуцца ў краіну паходжання.

IAR/нг