Пракурор Пшэмыслаў Новак, прэс-сакратар Нацыянальнай пракуратуры, паведаміў, што таксама рыхтуецца хадайніцтва ў суд аб выдачы еўрапейскага ордара на арышт – дыверсанты ўцяклі ў Беларусь.
– У многіх краінах Еўропы, дзе здараліся такія драматычныя сітуацыі, не былі выяўленыя выканаўцы. Таму хачу падзякаваць нашым службам – пракуратуры, агентам Службы бяспекі, агентам Службы знешняй бяспекі – з якімі мы выкрылі гэтых асобаў. Таксама маем добрае супрацоўніцтва з украінскім бокам, што дазваляе схапіць гэтых людзей з украінскімі пашпартамі, якія ездзяць па свеце і будуць заязджаць у зону Шэнген, — патлумачыў Пшэмыслаў Новак.
Публікацыя фотаздымкаў мужчын мае на мэце ўзмацніць нацыянальны вышук. Оржары на вышук будуць апублікаваныя на сайце Варшаўскай паліцыі.
Мужчын падазраюць у пашкоджанні пуцей выбуховай прыладай у Мазавецкім ваяводстве, а таксама ў другім інцыдэнце каля Пулаў на чыгуначнай лініі, якая злучае Варшаву з Дарахускам. Там была пашкоджана частка паветранай лініі, а на пуцях былі ўсталяваныя металічныя элементы, што таксама магло прывесці да сходу цягніка з рэек. Гэтыя дзеянні стварылі непасрэдную пагрозу для наземнага транспарту, пагражаючы жыццю і здароўю многіх людзей і значнай маёмаснай шкодзе.
вх