Беларуская Служба

Абвастраецца канфлікт паміж прэзідэнтам і прэм'ерам Польшчы 

01.12.2025 09:11
Караль Наўроцкі скардзіцца, што ягоныя заканадаўчыя ініцыятывы больш за сто дзён ляжаць у «сеймавым маразільніку».
-
Прэм’ер-міністр Дональд ТускPAP/Radek Pietruszka

Прэм’ер Польшчы Дональд Туск публічна звярнуўся да прэзідэнта Караля Наўроцкага на фоне нарастаючага канфлікту паміж палітыкамі. «Згодна з Канстытуцыяй, урад вядзе знешнюю палітыку. Прэзідэнт абавязаны супрацоўнічаць з урадам і годна прадстаўляць Польшчу», — напісаў Туск у сацыяльнай сетцы X, дадаўшы: «Трымаймася ўсе і заўсёды гэтай прынцыпова важнай нормы. Так лепш для Польшчы».

Перад гэтым Караль Наўроцкі скардзіўся, што ягоныя заканадаўчыя ініцыятывы больш за сто дзён ляжаць у «сеймавым маразільніку». «Лічыльнік расце з кожным днём, а грамадзяне чакаюць на лепшае заканадаўства — я таксама», — заявіў польскі лідар.

Справа абвастрылася пасля таго, як прэзідэнт Польшчы адмовіўся падпісаць намінацыі на першы афіцэрскі чын для 136 супрацоўнікаў спецслужбаў і вярнуў без подпісу ўзнагароды для вайскоўцаў, што супрацьстаялі дыверсіям. Паводле Дональд Туска, «упартая адмова» прэзідэнта — гэта не толькі «спроба захапіць паўнамоцтвы ўрада», але і «сабатаж, скіраваны супраць бяспекі дзяржавы».

Нагадаем прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі, звязаны з правымі сіламі і знаходзіцца ў апазіцыі да ўрадавай кааліцыі. 

iar/pap/эж