Паводле звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення (GUS), у трэцім квартале ВУП Польшчы вырас на 3,8 % у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Гэта на 0,1 працэнтнага пункта больш, чым паказчык з папярэдняга «аператыўнага» ацэначнага рэйтынгу ВУП, апублікаванага ў сярэдзіне лістапада.
Галоўная эканамістка Bank Pocztowy Моніка Куртэк адзначыла, што асабліва прыемным стала хуткае павелічэнне інвестыцый:
«Аналітыкі меркавалі, што дынаміка інвестыцый у трэцім квартале перавысіць пазкчыкі другога квартала — і што інвестыцыі паступова набяруць імпульс. Аднак рост на больш чым 7 % сапраўды пераўзышоў чаканні рынку і экспертаў».
Эканмістка падкрэсліла, што прыспяшэнне эканамічнага росту абумоўлена, сярод іншага, стратэгічнымі інвестыцыямі, фінансаванымі з фондаў Еўрапейскага Саюзу. У чацвёртым квартале яна прагназуе рост ВУП вышэй за 4 % у гадавым выражэнні.
Дадзеныя GUS паказваюць, што польская эканоміка развіваецца ўсё хутчэй: у першым квартале рост склаў 3,2 %, у другім — 3,3 %.
эж