Беларуская Служба

Еўракамісія пералічыла Польшчы 6,2 млрд еўра з Фонду адбудовы

01.12.2025 18:11
Гэта ўжо трэці транш, рэалізаваны ў межах Нацыянальнага плану адбудовы. Краіна падала заяўку ў снежні 2024 года.
Сцяг ЕўрасаюзаCapri23auto/pixabay.com/CC0 Public Domain

У панядзелак, 1 снежня, ЕС перадаў Польшчы 6,2 млрд еўра ў межах Фонду адбудовы — праграмы фінансавай падтрымкі дзяржаў-сяброў Супольнасці пасля эпідэміі COVID-19. Гэта ўжо трэці транш, рэалізаваны ў межах Нацыянальнага плану адбудовы. Краіна падала заяўку ў снежні 2024 года.

Грошы пойдуць на інвестыцыі і рэформы: павышэнне энергаэфектыўнасці жылля, развіццё аднаўляльных крыніц энергіі, пашырэнне сетак 5G, кіберабарону, бяспеку транспарту, прафесійную адукацыю, а таксама на паляпшэнне ўмоў дагляду за дзецьмі, у тым  доўгатэрміновага дагляду.

Кошт Нацыянальнага плана адбудовы Польшчы складае 59,8 млрд еўра — з якіх 25,3 млрд гэта гранты і 34,5 млрд — пазыкі. З трэцяга траншу Польшча ўжо выкарыстала каля 45 % даступных сродкаў.

Агульны аб’ём Фонду адбудовы ЕС перавышае 800 млрд еўра.

pap/эж