Беларуская Служба

Польшча ўваходзіць у пяцёрку найбольш эфектыўных краін ЕС у дэпартацыі мігрантаў

08.12.2025 17:31
Сітуацыя ў ЕС не такая добрая.
Польская Памежная службаtwitter.com/Straz_Graniczna

Польшча ўваходзіць у пяцёрку найбольш эфектыўных краін ЕС у дэпартацыі мігрантаў, якія не маюць права на міжнародную абарону. Сітуацыя ў ЕС не такая добрая.

Еўрапейская камісія прадставіла апошнюю справаздачу на сустрэчы міністраў унутраных спраў ЕС у Бруселі. Пра яе расказаў былы намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Душчык, які ў цяперашні час працуе ў канцылярыі прэм'ер-міністра:

- Многія еўрапейскія краіны могуць ад нас гэтаму вучыцца. Як вядома, эфектыўнасць дэпартацый вагаецца ад 25 да 30%, што непрымальна. Спадзяюся, у наступныя тыдні эфектыўнасць вырасце. Асобы, прыбыванне якіх у ЕС непажаданае, павінны вяртацца ў краіны паходжання. І гэта прагучала сёння вельмі выразна. Дзяржавы рашуча настроеныя, каб павялічыць эфектыўнасць гэтага інструмента.

Палажэнні, якія паскараюць вяртанне людзей, якім адмоўлена ў пражыванні ў ЕС, у краіны іх паходжання, зʼяўляюцца часткай міграцыйнага пакта.

ав