Польскае тэлебачанне прыме ўдзел у 70-м Конкурсе песні «Еўрабачанне», паведаміла TVP у адмысловай заяве. Спрэчкі вакол конкурсу, які павінен адбыцца ў наступным годзе, узніклі з-за таго, што Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) дазволіў удзельнічаць у ім Ізраілю. У выніку чатыры краіны абвясцілі байкот конкурса.
«Мы ўсведамляем маштаб напружанасці вакол будучага конкурса. Мы разумеем эмоцыі і заклапочанасць. Аднак мы лічым, што ў «Еўрабачання» ўсё яшчэ ёсць шанец нанава стаць прасторай, напоўненай музыкай. І толькі музыкай», – гаворыцца ў заяве TVP.
На мінулым тыдні вяшчальнікі большасцю галасоў вырашылі дазволіць Ізраілю ўдзельнічаць у конкурсе нягледзячы на абвінавачванні ў генацыдзе ў Сектары Газа.
Пасля абвяшчэння згаданага рашэння Славенія, Нідэрланды, Ірландыя і Іспанія адклікалі сваіх прадстаўнікоў з конкурсу. У сваю чаргу, магчымасць байкоту музычнага мерапрыемства разглядаюць Ісландыя, Швецыя, Фінляндыя і Бельгія. Некалькі краін пакуль не выказалі сваёй пазіцыі па гэтай справе.
Гаспадар «Еўрабачання» Аўстрыйскае грамадскае тэлебачанне паведаміла, што канчатковы спіс удзельнікаў будзе абвешчаны да Калядаў.
IAR/аз