За апошнія чатыры месяцы колькасць антыўкраінскіх паведамленняў у польскамоўным інтэрнэце павялічылася амаль на 100%, дасягнуўшы 186 тысяч. Інстытут маніторынгу СМІ палічыў, што такія публікацыі атрымалі 66,4 мільёна праглядаў. Гэта азначае, што за разгляданы перыяд сярэднестатыстычны чытач старэйшы за 15 гадоў двойчы сутыкнуўся з антыўкраінскім кантэнтам.
Значная частка кантэнту, які распальвае нянавісць, была створана палітычнымі акаўнтамі на чале з польскі палітыкам і еўрадэпутатам Гжэгажам Браўнам і аўтарамі з ім звязанымі.
Палітыкі сярод асноўных вяшчальнікаў
Найбольшая колькасць антыўкраінскіх паведамленняў была размешчана на платформе X. Сярод аўтараў Гжэгаж Браўн, Марцін Дэміраў, і Хлоп Антоні (Grzegorz Braun, Martin Demirow oraz Chłop Antoni).
Дэпутат Еўрапарламента Гжэгаж Браўн таксама ўзначаліў спіс антыўкраінскіх допісаў у Facebook. Афіцыйная фан-старонка яго партыі «Канфедэрацыя Польскай Кароны» і яшчэ адзін палітык з гэтай партыі Уладзімеж Скалік (Włodzimierz Skalik) таксама ўваходзяць у лік лідараў антыўкраінскіх наратываў.
Калі ўзмацняюцца антыўкраінскія наратывы?
За аналізаваны перыяд (жнівень-лістапад 2025 г.) найбольш пастоў з нападкамі на Украіну і ўкраінцаў з'явілася ў апошні тыдзень жніўня — у сувязі з вета прэзідэнта Караля Наўроцкага на закон аб дапамозе ўкраінцам.
Жнівеньскі канцэрт беларускага рэпера Макса Каржа ў Варшаве таксама ўзмацніў антыўкраінскія настроі. Прэзентацыя публікай чырвона-чорнага сцяга АУН-УПА на мерапрыемстве выклікала абурэнне грамадскасці.
Антыўкраінская прапаганда таксама ўзмацнілася ў верасні пасля парушэння польскай паветранай прасторы расійскімі беспілотнікамі, калі ўкраінцаў абвінавачвалі ў правакацыі, накіраванай на ўцягванне Польшчы ў вайну.
Пазней - рост антыукраінскіх постаў назіраўся ў сярэдзіне лістапада, у сувязі з чыгуначным сабатажам у Польшчы.
Дамінуючыя паведамленні
Распаўсюджваюцца наратывы, якія абвінавачваюць украінцаў у пачатку вайны і нават адмаўляюць, што канфлікт працягваецца. Адмаўляюцца таксам расійскія ваенныя злачынствы, такія як Буча ці бамбардзіроўка шпіталя ў Марыупалі.
Прапаганда таксама тычыцца ўнутранай палітыкі Украіны — адключэнні электраэнергіі падаюцца віной карумпаваных палітыкаў, а не расійскага ўварвання.
Дзеянні Польшчы, накіраваныя на падтрымку Украіны, таксама з'яўляюцца прадметам крытыкі і нападаў, напрыклад, Радаслаў Сікорскі быў абвінавачаны ў садзейнічанні карупцыі ва Украіне.
Адначасова Гжэгаж Браўн абвінаваціў урад у раззбраенні Польшчы дзеля карысці Украіны. Уладзімір Зяленскі таксама з'яўляецца аб'ектам нападаў, яго абвінавачваюць у прысваенні грошай (напрыклад, для меркаванай куплі гатэля), а былыя дэпутаты Яцэк Вільк і Януш Корвін-Мікке паўтараюць ілжывы наратыў, які паказвае прэзідэнта Украіны як незаконнага ўзурпатара.
Гэта вынікі даследавання антыўкраінскай прапаганды ў польскім інтэрнэце за перыяд жнівень-лістапад 2025 г., праведзены арганізацыяй Demagog і Інстытутам маніторынгу СМІ.
яс