Беларуская Служба

Былы спікер Сейма Шымон Галоўня не стане камісарам ААН

12.12.2025 15:49
Генеральны сакратар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый прызначыў на гэтую пасаду былога прэзідэнта Ірака.
Шымон ГалоўняAnita Walczewska/East News

Былы спікер Сейма Шымон Галоўня не стане Вярхоўным камісарам ААН па справах бежанцаў. Генеральны сакратар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Антоніу Гутэрыш прызначыў на гэтую пасаду былога прэзідэнта Ірака Бархама Ахмеда Саліха.

Палітыкі ўрадавай кааліцыі расчараваныя гэтым рашэннем. Паводле Норберта Петрыкоўскага з партыі «Польшча 2050», Шымон Галоўня не атрымаў належнай падтрымкі ад прэзідэнта і ўрада:

— У такіх сітуацыях мы павінны выступаць разам і змагацца да канца. Калі было яшчэ далёка да выбару новага камісара ААН, трэба было змагацца і шукаць саюзнікаў, пераконваць, тым больш што прэзідэнт Наўроцкі здольны гэта рабіць. Ён малады чалавек, яму за сорак, і ён мог прабіваць польскую кандыдатуру, мы ведаем, што ён гэта можа зрабіць.

Вылучэнне кандыдатуры былога прэзідэнта Ірака павінна быць зацверджана Выканаўчым камітэтам Агенцтва ААН па справах бежанцаў.

яс