Беларуская Служба

44 гады таму было ўведзена ваеннае становішча. Пасол ЗША піша пра любоў палякаў да свабоды

13.12.2025 12:04
«Спроба задушыць барацьбу палякаў за свабоду паказала іх незвычайную сілу».
      13  1981 .
Ваеннае становішча ў ПНР было ўведзенае 13 снежня 1981 года. Бронетранспарцёр на вуліцы польскага горадуShutterstock.com/Marcin Michalczyk

Пасол ЗША ў Польшчы Том Роўз (Tom Rose) згадаў пра адвагу палякаў у 44-ю гадавіну ўвядзення ваеннага становішча. Пасол напісаў на платформе X, што амерыканцы застаюцца надзейным саюзнікам Польшчы, таму што моцная Польшча абараняе важнейшыя інтарэсы Амерыкі.

«44 гады таму камуністычны марыянетачны ўрад у Польшчы ўвёў ваеннае становішча ў адчайнай, але няўдалай спробе задушыць польскі дух», — напісаў Том Роўз. «Сёння мы далучаемся да свету, каб аддаць глыбокую даніну павагі нацыі, якая адказала на прыгнёт мужнасцю, годнасцю і нязменнай прыхільнасцю да свабоды.

Пры гэтым, спроба задушыць барацьбу палякаў за свабоду паказала іх незвычайную сілу. Свечка прэзідэнта Рэйгана ў акне Белага дома была больш чым сімвалам; гэта было абяцанне Амерыкі: «Мы з вамі». Гэтае полымя сяброўства ярка гарыць сёння ўвечары», — падкрэсліў пасол.

Ён дадаў, што «сёння, калі Дональд Трамп кіруе Амерыкай, мы застаёмся глыбока адданымі Польшчы, таму што моцная Польшча — у найлепшых інтарэсах Амерыкі. Гісторыя Польшчы вучыць вечнаму ўроку, які свет ніколі не павінен забываць: свабода перамагае, калі адважныя адмаўляюцца схіліцца», — напісаў пасол ЗША.

13 снежня 1981 года па ўсёй краіне на вуліцы былі выведзены дзясяткі тысяч салдат і супрацоўнікаў міліцыі, каб падавіць развіццё руху, які выступаў супраць уладаў. Ваеннае становішча працягвалася да 22 ліпеня 1983 года. За гэты час жыццё страціла, паводле ацэнак гісторыкаў, ад 30 да 40 чалавек. Тысячы людзей былі звольненыя з працы за ўдзел у страйках, падтрымку падпольнай «Салідарнасці» і прыналежнасць да прафсаюзу.

IAR/нг