Беларуская Служба

МЗС Польшчы пацвердзіла, што Анджэя Пачобута няма ў спісе, але намаганні па яго вызваленні працягнуцца

13.12.2025 16:43
У Беларусі вызваленыя звыш сотні палітычных зняволеных.
,  . ,
Інсталяцыя, прысвечаная А. Пачобуту, у Беластокуфота: Беларуская служба Польскага радыё

Міністэрства замежных спраў Польшчы пацвярджае, што Анджэй Пачобут не ўваходзіць у лік 123 палітычных зняволеных, вызваленых беларускім рэжымам.

Прэс-сакратар міністэрства Мацей Вэвюр (Maciej Wewiór) нагадаў у размове з Польскім радыё, што ў групу ўваходзяць грамадзянін Польшчы Раман Галуза і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі.

- На жаль, у гэтым спісе людзей, якія цяпер выйшлі на свабоду, няма Анджэя Пачобута. Але гэта не азначае, што з нашымі партнёрамі мы перастаём за яго змагацца. Разам з нашымі партнёрамі мы мбудзем далей прыкладваць намаганні да вызвалення Анджэя Пачобута. Пры гэтым, нас цешыць, што сярод вызваленых сёння палітвязняў ёсць польскі грамадзянін, а таксама Алесь Бяляцкі. Яны па дарозе ў Літву. Гэта ўжо свабодныя людзі, яны самі прымаюць рашэнне, што далей рабіць.

Паводле дадзеных актывістаў беларускай апазіцыі, у турмах Лукашэнкі ўсё яшчэ ўтрымліваецца больш за 1100 палітычных зняволеных.

IAR/нг

Памілаваныя 123 палітвязні. Марыя Калеснікава на свабодзе!

13.12.2025 14:35
Сярод гэтых людзей ёсць грамадзяне розных краін.

У спісе памілаваных – Бабарыка і Бяляцкі. Выйшлі на свабоду і людзі з замежнымі пашпартамі

13.12.2025 15:14
З беларускіх турмаў выйшлі 123 палітвязні. 

Больш чым сотню вызваленых у Беларусі палітычных зняволеных вывезлі ва Украіну

13.12.2025 16:18
Іх сустрэў кіраўнік украінскай разведкі Кірыл Буданаў.