Беларуская Служба

«Просім захоўваць спакой». У Мазавецкім ваяводстве пралунае паветраная трывога 

14.12.2025 16:33
Вучэнні пад назвай Syrena-25 будуць доўжыцца чатыры дні і праходзіць з 8:00 да 15:00.
               .
Мясцовыя ўлады заклікаюць жыхароў захоўваць спакой і не прымаць ніякіх дзеянняў у сувязі з уключэннем сірэн. aphichato/shutterstock

У панядзелак, 15 снежня, на тэрыторыі ўсяго Мазавецкага ваяводства Польшчы пачнецца тэставанне сістэмы экстраннага апавяшчэння насельніцтва. Вучэнні пад назвай Syrena-25 будуць доўжыцца чатыры дні і праходзіць з 8:00 да 15:00.

Улады ваяводства падкрэсліваюць, што гэта выключна праверка сістэмы апавяшчэння. «Гэта толькі тэст. Просім захоўваць спакой і не прадпрымаць ніякіх дзеянняў», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні. Адпаведнае паведамлення распаўсюдзіў Дзяржаўны цэнтр бяспекі, рассылаючы  СМС жыхарам Мазоўша. 

У розных мясцінах ваяводства з 15 па 19 снежня можна будзе пачуць адпаведны сігнал — бесперапынны гук сірэны працягласцю адну хвіліну, які азначае абвяшчэнне і адмену трывогі. Мэта вучэнняў — праверка працы сістэмы грамадзянскай абароны і працэдур крызіснага рэагавання.

iar/эж

Войска польскае стварае ўласны ўніверсітэт. Новыя спецыяльнасці могуць здзівіць

20.08.2025 18:18
Войска польскае стварае ўласны ўніверсітэт і хоча рыхтаваць спецыялістаў у галінах, якія дагэтуль былі малавядомыя на рынку.