Беларуская Служба

Сёлета з Польшчы былі дэпартаваныя 9 000 замежнікаў

18.12.2025 12:01
Польскае МУС паведаміла пра дэпартацыю з краіны групы з 10 грамадзян Грузіі.
   -     9 000
Сёлета з Польшчы з-за пагроз бяспецы былі дэпартаваныя 9 000 замежнікаўFacebook.com/STRAZGRANICZNA

10 грузінаў, якія ўяўляюць пагрозу ўнутранай бяспецы, былі дэпартаваны з Польшчы. Гэта ўжо 15-я аперацыя па дэпартацыі такога тыпу, паведаміў у чацвер на платформе X міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кярвінскі.

Палітык дадаў, што з пачатку года, з выкарыстаннем гэтай працэдуры, Польшчу пакінулі больш за 9 000 замежнікаў, у тым ліку 2 100 пад прымусам.

Як удакладніла Памежная служба краіны, грамадзяне Грузіі пакінулі Польшчу чартарным рэйсам з Лодзі 17 снежня. Аперацыя, у якой удзельнічалі польскія памежнікі, была арганізавана Германіяй у супрацоўніцтве з агенцтвам Frontex.

«Сем грузінаў раней былі асуджаныя за злачынствы, учыненыя ў Польшчы, паводле канчатковых судовых рашэнняў. Замежнікі былі асуджаныя, сярод іншага, за рабаванне з выкарыстаннем небяспечнай зброі, крадзеж, кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення і захоўванне наркотыкаў. У двух іншых не было дакументаў, якія дазваляюць іх знаходжанне ў краіне. Яшчэ адзін грузін быў уключаны ў спіс асоб, знаходжанне якіх у Польшчы непажаданае», – паведаміла Памежная служба Польшчы.

IAR/аз

Больш за 180 мігрантаў прайшлі праз тунэль з Беларусі ў Польшчу

12.12.2025 13:03
Тунэль даўжынёй у некалькі дзясяткаў метраў пад памежным плотам і тэхнічнай дарогай меў вышыню прыблізна 1,5 метра.