Беларуская Служба

Бяспека, эканоміка і эксгумацыі на Валыні – асноўныя тэмы заўтрашняй сустрэчы прэзідэнтаў Польшчы і Украіны

18.12.2025 18:30
Пасля сустрэчы з Каралем Наўроцкім Уладзімір Зяленскі наведае Сейм і Сенат.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі PAP/EPA/REMKO DE WAAL

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыехаў Польшчу. Заўтра раніцай (19 снежня) ён сустрэнецца з прэзідэнтам Каралем Наўроцкім. Абмяркоўвацца будуць тры асноўныя тэмы: бяспека, эканоміка і эксгумацыі на Валыні.

У Прэзідэнцкім палацы адбудуцца двухбаковыя перамовы, асабістая сустрэча прэзідэнтаў і сумесная прэс-канферэнцыя, паведаміў прэс-сакратар з Канцылярыі прэзідэнта Рафал Ляскевіч (Rafał Leśkiewicz):

- Украінскія ўлады прыпынілі эксгумацыйны працэс і не разглядаюць чарговых заяваў, якія па гэтай справе польскі бок накіроўвае ва Украіну. Да гэтай пары адзіная згода, якую даў украінскі бок тычылася эксгумацыйных работаў у Пузніках, якія на самой справе праводзіліся яшчэ ў 2023 годзе.

Пасля сустрэчы з Каралем Наўроцкім Уладзімір Зяленскі наведае Сейм (ніжнюю палату парламента), дзе пагутарыць са спікерам Сейма Уладзімірам Чажастым і спікерам Сената(вышэйшай палаты парламента) Малгажатай Кідавай-Блоньскай.

IAR/аз

Дональд Туск: Альбо грошы для Украіны сёння, альбо кроў заўтра

18.12.2025 11:00
Польскі прэм'ер настойвае на неадкладным прыняцці рашэння аб фінансавай падтрымцы для Украіны.

Прэзідэнт Украіны: Працяг украінска-амерыканскіх перамоваў адбудзецца ў пятніцу і суботу ў ЗША

18.12.2025 14:30
Уладзімір Зяленскі прыбыў у Брусель для ўдзелу ў саміце, на якім вырашаецца лёс фінансавай падтрымкі Украіны на бліжэйшыя два гады.